Форум Березовского портала
Загадки нашего города - Загадка №6
- Чт Ноябрь 27, 2008г. 20:45
Заголовок сообщения: Загадка №6
Кто объяснит значение названия Жыгулянка?
Для неведающих - это речка на границе Березовского и Ивацевичского районов.
- Чт Ноябрь 27, 2008г. 20:48
Заголовок сообщения:
ранше на месте, по-моему, Мобилмаркита был магазин под названием Жыгулянка! там мне мама игрушки пакупала! Вазможна от этого и пошло название реки! ДА! точняк из-за магазина!
- Чт Ноябрь 27, 2008г. 20:54
Заголовок сообщения:
PUEM
жжош,парень!!!
- Чт Ноябрь 27, 2008г. 20:59
Заголовок сообщения:
Параўнозваецца з беларускім дыялектным словам "жыгала" - металічны прут для прапякання дзірак;
або са старарускім "жигало, жегало" - кадильница.
Але як і іншыя тапонімы мае некалькі версій таго, як была названа, таму дакладна сказаць нельга.
- Чт Ноябрь 27, 2008г. 21:18
Заголовок сообщения:
неее мне помню бабка че то говорила... она жила в Песках, я там еще рыбу тягал в детстве, во блин надо съездить... Чето там про Буг или Буж, течет через черное озеро, стопуДов!! ДараБуж помоему...
Луговой ручей!!!
- Пт Ноябрь 28, 2008г. 12:54
Заголовок сообщения:
Где-то в 73-м мой дедушка-ЖИгало, предварительно приняв ящик ЖИГУЛЁВСКОГО на свой ЖИГ... ЖИвот, поехал проведать свою ЖИ... ну в роддом(она тогда была с ЖИ). И прихватил ещё ящик ЖИГУЛЁВСКОГО в свой ЖИГУЛИ. Но по дороге не справился с управлением(ящик ЖИГУЛЁВСКОГО дал о себе знать) и въехал в безымянную тогда речку.
Потом пошли всякие слухи, сплетни... Собственно так и назвали речку. Вот.
- Пт Ноябрь 28, 2008г. 15:40
Заголовок сообщения:
piterpen писал(а):
Где-то в 73-м мой дедушка-ЖИгало, предварительно приняв ящик ЖИГУЛЁВСКОГО на свой ЖИГ... ЖИвот, поехал проведать свою ЖИ... ну в роддом(она тогда была с ЖИ). И прихватил ещё ящик ЖИГУЛЁВСКОГО в свой ЖИГУЛИ. Но по дороге не справился с управлением(ящик ЖИГУЛЁВСКОГО дал о себе знать) и въехал в безымянную тогда речку.
Посмеялся
Самое интересное, что в этом веселом наборе слов и есть РАЗГАДКА или половина её.
- Пт Ноябрь 28, 2008г. 15:52
Заголовок сообщения:
tutejszy
на этой речке был мост, а по мосту перевозили автомобили жигули))
вот и вся загадка. не думаю, что к пиву это имеет какое-то отношение...
- Пт Ноябрь 28, 2008г. 19:53
Заголовок сообщения:
Stats писал(а):
tutejszy
на этой речке был мост, а по мосту перевозили автомобили жигули))
вот и вся загадка. не думаю, что к пиву это имеет какое-то отношение...
Ребята, с вами, чем дальше - тем веселее.
Название Жыгулянка старое, очень старое.
Я его видел на картах с 19-го столетия.
А когда Жигулевский автозавод построили?
Ответ - в 1970 году.
Продолжаем конкурс.
И еще. Обратите внимание на одну букву - жЫгулянка и жИгули.
- Пт Ноябрь 28, 2008г. 20:03
Заголовок сообщения:
жы - т.е. жгли, Гулянка-т.е. на гулянке, кароче наши батьки жги еще похлеще нас....эх ты! Никоноровна....
- Пт Ноябрь 28, 2008г. 21:20
Заголовок сообщения:
Ёсць яшчэ адно меркаванне: літоўскае zigis - лугавы ручай. А гідронімы з кампанентамі *zag, zaug, ziog распаўсюджаны ў Літве.
- Пт Ноябрь 28, 2008г. 22:34
Заголовок сообщения:
Elektrik
я уже об этом писал.... типа умный в нете прочитал ка и я...)))
- Пт Ноябрь 28, 2008г. 23:11
Заголовок сообщения:
Mixer
ну... значит ум у нас один на двоих)))
- Сб Ноябрь 29, 2008г. 17:06
Заголовок сообщения:
эт просто они тогда с нета начитались надписей типо "Ыыыы, гулянка", "в бабруйск животное" и решив както выделиться назвали так, но т.к. слов на ы нету (кроме пару городов), то приписали Ж
- Сб Ноябрь 29, 2008г. 17:19
Заголовок сообщения:
Antik
ыыыыы)))))
- Сб Ноябрь 29, 2008г. 17:28
Заголовок сообщения:
Antik
Улыбнуло)))
PS ЖЫ ШЫ пиши через И. Значит название белорусское. Хотя тогда может другие правила были))
- Пн Декабрь 15, 2008г. 22:25
Заголовок сообщения:
Походу никто не угадал
- Пн Декабрь 15, 2008г. 22:44
Заголовок сообщения:
piterpen, ну по крайней мере "Тутэйшага" никто не видел)) надо спросить!
tutejszy, так всё-таки, есть правильные вар-ты???
- Сб Декабрь 20, 2008г. 17:30
Заголовок сообщения:
Правильного ответа нет. Активность минимальная.
Ответ немного длинный, но, я думаю, что будет интересен для интересующихся историей.
Источник: Станіслаў Цямохін "Пярунова цяпеліца" /Мінск, 1993, стар.15-17/
Пакланяліся Агню і плямёны крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Жыжаль (Жыж) — займаў адно з ганаровых, калі не галоўных, месцаў у пантэоне багоў далёкіх продкаў беларусаў. Яны верылі ў яго жыватворную і ачышчальную моц, прыносілі яму ахвяры. Яшчэ ў XII стагоддзі вядомы старажытнабеларускі пісьменнік Кірыла Тураўскі заклікаў сваіх землякоў не абагаўляць стыхію, сонца і агонь.
Перажыткі ўкаранелых сярод насельніцтва Палесся язычніцкіх вераванняў яшчэ ў той ці іншай форме бытавалі сярод беларускага сялянства ў канцы XIX стагоддзя. Жыжу ахвяравалі першы сноп жыта новага ўраджаю, які спальвалі перад малацьбой. Жывым агнём абносілі ў час эпідэмій вёскі, палеткі, калі ім пагражала засуха або вымаканне. Агнём лячылі — выпальвалі рожу. У дзяцей з маленства выхоўвалі павагу да агню, палохаючы ім: таму, хто плюе ў агонь, апрышчыць язык. Сёння, зразумела, гэтаму ніхто не верыць, але дагэтуль ніхто не плюе ў зіхатлівае полымя вогнішча.
Добавлено спустя 2 минуты 36 секунд:
Як сімвалічны атрыбут агонь уваходзіў у шматлікія святочныя абрады і рытуалы. Сапраўдным святам агню амаль ва ўсіх народаў, у тым ліку і беларусаў, было Купалле.
3 часам Купалле стала самым любімым святам у Еўропе. У літоўцаў гэта Йонінес, у латышоў — Ліго, у беларусаў і ўкраінцаў — Купалле, у французаў — Сен-Жан, у італьянцаў — Сан-Баціст, у іспанцаў — Сан-Хуан, у англічан — Сент-Джон і г. д.
Хрысціянская царква вельмі варожа ставілася да святкавання Купалля і ўсялякімі спосабамі імкнулася выкараніць яго са свядомасці народа. 3 царкоўных амбонаў, з пасланняў праваслаўных і каталіцкіх іерархаў свята ганьбавалася, як толькі было можна. Яго называлі д'ябальскім заняткам, а тых, хто яго святкаваў,- шалёнымі вар'ятамі. Вось, напрыклад, як характарызаваў народнае свята Густынскі летапіс: «Сему Купалу, бесу, яшчэ і донынь... неразумныя памяць ушаноўваюць, на-ченше іюня 23 дня... звечара збіраюцца прастая чадь, обоего полу, і соплетаюць сабе вянцы з зелля, або карэння, і, аперазаўшыся быліем, раскладваюць агонь... і, узяўшыся за рукі, ходзяць вакол гэтага агню, спяваюць свае песні... потым цераз гэты агонь пераскокваюць».
Добавлено спустя 1 минуту 34 секунды:
Але як не імкнуліся царкоўнікі выкараніць купальскае свята, гэта ім не ўдалося: зыркае полымя купальскіх вогнішчаў і цяпер штогод у мігатлівым россыпе зіхатлівых іскрынак узвіваецца ў ноч летняга сонцастаяння ў абсыпанае зоркамі неба. Жыву-часць Купалля, якое ўжо даўно страціла сваю язычніцкую аснову, тлумачыцца тым, што ў ім, як пісаў вядомы рускі вучоны П. Бяссонаў, «сабрана ўсё, што толькі ёсць для беларускіх сялян з самага святочнага, таямнічага, захапляльнага, радаснага і гуллівага на працягу ўсяго лета».
Нічога містычнага няма і ў самім слове «Купала». Сучасныя даследчыкі, прынамсі, такія вядомыя, як акадэмік Б. Рыбакоў, А. Ліс, В. Мартынаў і іншыя, звязваюць паходжанне назвы свята з агнём, з купальскім вогнішчам. На Палессі дагэтуль яшчэ дзе-нідзе агонь называюць купалам: «Купалу запаліў, гарэла купала, расклаў купалу». Пра тое ж сведчыць і фальклор: «...дзеўка агонь раскладала, хто гэта купалу разлажыў».
У найбольш архаічных міфалагічных сюжэтах месцам знаходжання Жыжа з'яўляецца пекла. Згодна паданняў беларусаў, ён звычайна павольна блукае па апраметнай, вывяргае з сябе агонь і грэе зямлю. Але ў гневе няма больш страшнейшага за яго. Вырваўшыся на паверхню, ён паліць усё запар: лясы, траву на лугах, збожжа ў полі, вёскі, выселкі і хутары. Нярэдка яго ахвярамі становяцца і людзі. Калі ў якой-небудзь мясцовасці часта здараліся пажары, яшчэ ў XIX стагоддзі гаварылі: «Жыж унадзіўся».
Добавлено спустя 1 минуту 40 секунд:
У нашы дні памяць аб гэтым богапакланенні агню захавалася толькі ў паданнях і ў мове. Ад асновы яго імя ўтварыўся цэлы лексічны куст слоў, значэне якіх непасрэдна або асацыятыўна пераклікаецца з усім нам вядомымі ўласцівасцямі агню: жыжа (дзіцячае) — агонь, жыгала — жук-крывасмок і шворан для прапальвання дзірак ў дрэве і костках, жужаль — шлак і паразіт-крывасмок,- жыгучка — куслівая асенняя муха, крапіва, жыгунец — павойная расліна. Ад Жыжа паходзяць і словы «джала, джаліць, джагануць». Нават назвы рэчак і балот з крынічнай, да пякучасці халоднай вадой маюць прамую сувязь са старадаўнім богам агню: Жыгянка, Жыгулянка, Жыжма. Як бачым, нічога ў гісторыі народаў бясследна не знікае. Пры ўдумлівым падыходзе да культурнай спадчыны заўсёды выяўляецца сувязь сучаснага з мінулым. Нават тое, што мы па сваёй недасведчанасці часта лічым вынікам фантазіі нашых прашчураў, можа ўтрымліваць водгукі рэальнага жыцця.