Пол:
С нами с: 05.01.2007
Сообщения: 25
Баллы: 66
Откуда: Бяроза - Мінск
Рейтинг: +0 (0)
Награды: Нет
Добавлено:
Сб Июль 28, 2007г. 10:27
“Вялікая цішыня” (ням. “Die grosse Stelle”, англ. “ Into Great Silence”) – гэта амаль трохгадзінавы дакументальны фільм аб картузіянскім кляштары ў французскіх горах. Фільм па сваёй папулярнасці ў кінапракаце Германіі пераўзышоў нават Гары Потэра. Вялікі поспех фільм меў і ў Італіі. Фільм меў добры водгук сярод аматараў фільма і крытыкаў, быў паказаны на некалькіх кінафестывалях.
Нямецкі рэжысёр Філіп Грюнінг (Philip Gröning) атрымаў дазвол на здымкі фільма толькі пасля 18 гадоў чакання. Грюнінг сам на працягу 6 месяцаў жыў у кляштары як звычайны манах, выконваў сам усю працу і меў кожны дзень толькі 2-3 гадзіны на здымкі жыцця манахаў.
Адкуль пайшла назва фільма? Манахі-картузіянцы жывуць самотна ў сваіх келлях. Сустракаюцца яны з іншымі манахамі толькі пад час кожнадзённых малітваў і ў нядзелю, калі адбываюцца сумесныя бяседы і прагулкі. Але і ў гэтыя дні яны гавораць мала. Кожнае слова павінна мець вагу і сэнс. За цэлы фільм ёсць толькі адзін кароткі маналог і ЎСЁ. Але адсутнасць слоў (гукі там прысутнічаюць) дазваляе звярнуць увагу на тое, што мы ў звычайным жыцці ня бачым, дазваляе “акунуцца” ў ЦІШЫНЮ.
Для жыхароў Бярозы гэты фільм дае магчымасць паглядзець на ўнутранае жыццё картузіянскага кляштара, які існаваў і ў нашым горадзе. Мы можам заглянуць у нашу гісторыю.
Тут можна паглядзець невялікі кавалак фільма (каля 5 мінут)
http://www.tatu.cz/videa/1999.html
Добавить к избранным темам Следующая тема Предыдущая тема
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах